Эстафета (на белорусском языке)

Быков Василь

Васiль Быкаў

Эстафета

Ён упаў на забаранаваную мякаць агароднай зямлi, не дабегшы якiх дзесяцi крокаў да пасечанага асколкамi белага домiка з разбураным чарапiчным дахам - iхняга ўчарашняга арыенцiра тры.

Перад тым ён, iрвучы гiмнасцёрку, прадраўся праз калючы гушчар жывой загарадзi, у якой з самага ранку гэтага пагоднага красавiцкага дня гулi, варушылiся пчолы, i, акiнуўшы хуткiм позiркам рэдкi ланцужок постацей, што па свежа апрацаваных агародах беглi да ўскраiнных домiкаў, замахаў рукамi i праз стрэлы i выбухi крыкнуў:

- Прыняць улева, на кiрху!!!